Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Бяда

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Бяда... яна не папярэдзіць –
як злодзей завітае ў дом:
калі збіраюцца суседзі
за трохкілішачным сталом.

Яна маланкаю і градам
Лес на паленне пасячэ;
Паздзекаваецца над садам
І ад адказнасці ўцячэ.

...Няхай не знойдзе месца ліха
На роднай, на маёй зямлі!
Каб за сталом было не ціха,
А ў садзе яблыні цвілі!
2012 г



добра напісана.

добра напісана.