Бялюткі чысты першы снег,
Нібы дзіця зусім малое,
Чамусьці выклікае смех
І не дае крыху спакою.
Надзіва ён не слепіць вочы,
Не бачна сонейка з-за хмар…
Павольна па дарозе крочу,
Нібыта думак уладар.
А заўтра будзе цеплыня,
Ператварыцца снег у бруд;
Захопіць розум мітусня,
Каб там вяршыць свой дзіўны суд.
Чароуны верш, дзякуй аутару
Чароуны верш, дзякуй аутару за настрой!
Добры верш! Маёй дачцы
Добры верш! Маёй дачцы патрэбна было падрыхтаваць у школу верш пра прыроду. мы бралi гэты. Дзякуй аутару за цудоуныя творы.
ВЕЛЬМИ ДИУНЫ ВЕРШ.
ВЕЛЬМИ ДИУНЫ ВЕРШ.
вот это да
вот это да