Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Бярозы, сосны, верасы...

Сярэдняя: 4.4 (50 галасоў)

Бярозы, сосны, верасы,
Вятрам і сонцу даспадобы, —
Мае вы сімвалы красы,
Зямліцы роднае аздобы.

Раса на вейках дзеразы,
Як срэбра найвышэйшай пробы, —
Мае вы сімвалы красы,
Зямліцы дарагой аздобы.

Сініцаў шустрых галасы,
Снягір, як золку расцяробы, —
Мае вы сімвалы красы,
Зямліцы сонцавай аздобы.

Маёй любові адрасы,
Зліцця з іх прыгажосцю спробы, —
Мае вы сімвалы красы,
Зямліцы вечнае аздобы!..



м-х-х малайчына

м-х-х малайчына