1.Сябры, сябры, што з намі стала,
Раз наша Мова забрахала?
2.Ну як жа ж так, нашто нам, браткі,
У Мове поўныя канчаткі?
3.Кніг-гаў, падзей-яў, моў-ваў –
Баяцца дзеткі новых слоў-ваў.
4.Вы павялічце квоту:
Кніг-гаў-гаў-гаў! Змяніўся сэнс на ёту?
5.Храністы-продкі Мову зналі,
У манускрыптах гэтак не пісалі.
6.Названа “тарашкевіцай” штукарства…
Як быць з "Граматыкай для школ_", спадарства?
7.Эксперымент таму дарэмны,
Што адпачатку безсістэмны.
8.Няма суладдзя ў "педагогаў" –
Рукоў-нагоў цi рукаў-ногаў?
9.”Ад … ніў“, “між пустак”, “з … пут” – узоры,
Як класікі пісалі творы.
10.Як іншы ўзор назваць класічным? –
Ніяк. Бядотным і камічным!
11.І безадказным – чэзне мілагучнасць.
На Мову точыць зуб эрзаца штучнасць!
12.Ці вы, сябры, той думкі, што не трэба вохкаць,
Бо "адмысловец" мог прапанаваць парохкаць?!
15.02.08.
Я сам поўных канчаткаў не
Я сам поўных канчаткаў не люблю, але калі за "мілагучнасць" змагаюцца такімі шурпатымі крывымі й немілагучнымі вершамі, дык плёну ад такога змагання ня будзе. Хаця, ясна, сэнс не ў "мілагучнасці", не ў прыгажосці верша, а ў самім выказванні. Толькі выдаваць моўнапалітычныя воклічы, аформленыя ў стылі "с днём раждзенья паздраўляем, здароўя-радасці жалаем!" за верш ня варта.
"Родны край! у божа імя, У
"Родны край! у божа імя,
У чєсьць косьцелау, царквоу
Паміж дзеткамі тваімі
Многа легла камяньоу"
як гаворыу дзядзька Колас.
мала гэтых камяньов, дык вжо закідаліся камнямі мовнымі
Аўтар недавывучаў
Аўтар недавывучаў тэму.
by-mova.livejournal.com/1076316.html
Клёку? ці Клёцке? Аўтар верш
Клёку? ці Клёцке? Аўтар верш пісаў,а не мову вывучаў. Аўтар роздум кажа свой, а не акадэмічныя даследванні выдае. Вось так,"клёцка".
Ну што Вы, Алег
Ну што Вы, Алег Буйніцкі!
Рупіцца пра элегантнасць і лаканічнасць Мовы - і ня ведаць белмовы, гэта Ваша скажонае меркаванне. Я цудоўна ведаю мову ва ўсіх ейных іпастасях - і наркамаўку, і тарашкевіцу, і якой, нарэшце, яна мае быць акадэміцай. Свае творы я пішу выключна лацінкай, а потым дублюю кірылкай. Роздумы - яны ў Вашых вершах, паважаны А. Буйніцкі, там і форма напісання адпаведная: ялінкай, па слову ў радочак, рыфма праглядаецца з цяжкасцю, галоўнае - данесці сэнс, думку.
Перш чым напісаць верш, я перагортваю тамы літэратуры: кніжкі розных аўтараў (на розных мовах, ня толькі беларускай, але й нямецкай, польскай, англійскай і рускай), усемагчымыя слоўнікі (у мяне іх шмат!), ну і заўсёды на кароткай назе з інтэрнэтам. Затым праводжу аналіз атрыманага матэр'ялу, вылучаю рацыянальнае, адкідваю шалупайкі і - працую над вершам. У Вершы мусіць быць дакладная рыфма, раз гэта верш!, строфы, меладычнасць у залежнасці ад жанру, неабвержныя факты і ўласная філасофія.
Так што "Бязмоваўе" МОЖНА назваць акадэмічным даследваннем!)
Дзякую,Алесь,за добрую
Дзякую,Алесь,за добрую размову на сайце. Бо,па СУТНАСЦі. Добра было паразумець мне ваш склад адносін да Мовы. Тутачкі ж з'яўляюцца такія "майстры" мацюгання ды абражання,што ЗА ІХ СОРАМНА.
Паважаю Ваш,Алесь,падыход да складання Вершаў.
Са мною справа іншая. Я з дзяцінства ТАК размаўляў і размаўляю зараз. Неакадэмічна.
Але разумею,што просты англійскі люд размаўляе незразумела для "кэмбрыджска-оксфардскіх мовазнаўцаў". І гэта не перашкаджае жыць простым агліцкім мужыкам ды бабам.
А вершы я не пішу. Яй божачкі! Раптам нешта "чапляе",я хап - "шарык" і страчу, страчу - адразу! Ну, можа потым слова якое змяню...
Таму - не лічу сябе Паэтам. Верую,што гэта нехта мне раптам у мазгі ўлазіць і не адверцішся,пакуль не запішаш. Бо,напісаўшы,тарашчу на мной напісанае і дзіўлюся - адкуь ГЭТА з'явілася? Хвілінку назад зусім аб іншым думкі былі заняты і раптам...
Ды й "запісваць" пачаў (дзіўна гэта) у дзень Шасцідзесяцігоддзя свайго.
Першы верш =Жывы паэт - нікому не патрэбны=.
Зараз стылістычна мяне разумець - безсэнсаўна. Бо я не пра сябе пішу. Я кажу ад імя таго,ці іншага "героя",і ў "манеры" гэтага "героя".
А так... Дзякуй.
Для мяне не навіна - люцкое
Для мяне не навіна - люцкое зласлоўе.
Насамрэч я шчыра парадаваўся за Ваш першы верш =Жывы паэт - нікому не патрэбны=. Ён хоць і першы, ды зграбны. Людзі - яны ў сваёй масе мяшчаны, ім патрэбна "гарачанькае" і спажыўнае, штось даступнае для разумення... А высокаінтэлектуальныя прадукты, кшталту захадаў па захаванні дасканалай мовы і філасофскія вершы -
“навошта лішняя турбота:
не нагружай, Паэт”…
Прыемна чытаць Словы
Прыемна чытаць Словы твае,Алесь... "запісваю" я с таго часу многа... у гэтым годзе "здараюцца" па 2-4 вершы за кожныя суткі (бывае ўдзень,бывае ўночы...).
Цікава,але пішу на Роднай Мове і амаль адразу - на русском языке...
"засунься",паглядзі на Олег Буйницкий.Стихи.ру там,якраз палова на русском языке,палова на беларускай мове. И чытаюць рускаязычныя людзі,сытаюць,ужо трэці год.
Вось ваш "Таможанны саюз" на
Вось ваш "Таможанны саюз" на вочы патрапіў... Гэта по-каковски?! Што тут на рускую перакладаць, вашу беларускую на беларускую перакладаць патрэбна!
Маю для вас добрую параду: замест перакладаў з пустога ў парожняе (Пушкіным вам не стаць), падвучыце лепш беларускую мову! А заадно і правілы добрага тону – час, бадай, ня церпіць!
Прощай, мой товарищ, мой
добрый Олег Буйницкий.
Ёсць у мяня сябра
Ёсць у мяня сябра даўні,мастак з Віцебска,Ляксандр Пушкін,зараз ён кліча сябе Алесь Пушкін. Гэта - раз. Потым... У мяне ёсць сваё імя - бацькі далі,і Прозьвішча - ад бацькоў дасталося... Навошта мне іншыя? гэта - два. І - трэцяе. Я - не паэт.
Аб гэтым я напісаў у =Евагеллі ад Графамана=. Калі мяне нешта пачынае турбоціць - я гэту турботу запісваю, выдаю ў Інтэрнет, і нічога далей ад рыфмаванай турботы не чакаю. Мне проста цікава гэта рабіць. Бывай,размоўшчык сённяшні,Алеська,бывай...
Наконт "такту" я не зразумеў... Пра "логіку",пра "сэнс" - шчэ так-сяк,а пра такт...