Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Быццам у пекле...

Яшчэ не ацэнена
Быццам у пекле вечар дагарае. Сонца зачадзіла чорным дымам. Чорт на скрыпцы грае, грае, грае, Цэліцца але ўсё міма, міма, міма… Ён прыходзіць кожны вечар хмуры, І глядзіць з-пад ілба, глядзіць. Ён выпручваецца з скуры, І як птушка ў вакно ляціць. І ў начы так страшна яго вочы, Як агонь смяротны зіхацяць. Да жыцця майго такі ахвочы, Хоча, хоча яго ўзяць… Хвост вяроўкай яго звіўся, Забалела так у грудзях… З галавою я накрыўся, І прачнуўся ўпацьмах… У вакне ўжо свет міргае, У пату і страшна мне… Бо ніхто так не чакае Светлы дзень у страшным сне… Nike