Бывае часам нам самотна...
Вось так губляецца настрой.
Крадцзецца ў думкі адзінота
І навявае неспакой.
І сэрца раптам ужо не б'ецца,
А толькі ціхі, слабы стогн...
Унутры цябе кудысьці рвецца,
Але нячутны, слабы ён.
Сябе самога ты губляеш,
Калі апошні чуцен гук.
Калі ў бяспамецтва трапляеш,
Дзе больш няма пакут і мук.
Дзе ўсё аднолькава, маркотна,
Дзе ўсё без болю, паражэнняў...
Дзе ў думках толькі адзінота,
Няма ніякіх захапленняў.
Бывае часам нам самотна,
Вось так губляецца настрой,
Вось так ціхенька й неахвотна,
Ты парушаеш свой спакой.