Нагадай мне, цыганка,
Шмат радасных дзён,
Неспадзейных і добрых
навін,
Слоў аб шчасці сюды
Чым найбольш прыпалонь,
Вестак радасных крыху
прыкінь.
Ты запэўні у вернасці
Даўніх сяброў. Супакой,
Што далёка яны,
але сэрцам, душой —
Усё разам са мной.
І каханага толькі
Глядзі, не забудзь,
прадкажы,
Пра усмешку яго,
І пра вочы яго —
Раскажы, раскажы…
Варажы, мне, цыганка,
Лі чароўны падман, —
Гавары, гавары…
Можа, словы твае
Маюць сілу і там,
Дзе не ўладны пакуль дактары.