Калі правяду я чароўным смычком
па струнах нястомнага ліўня –
напоўніцца музыкай суму мой дом.
Калі правяду я нябачным смычком
па струнах гарэзнага ветру –
напоўніцца музыкай радасці дом.
Калі правяду я чароўным смычком
па струнах душы закаханай –
напоўніцца музыкай шчасця мой дом.
Напоўніцца музыкай роспачы дом,
калі я па струнах самотнага сэрца
ў халоднай начы правяду тым смычком.