Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

пейзажная лірыка

Сярэдняя: 3.9 (45 галасоў)
Бярозкавы мары Плывуць аблокі над прыціхлай вёскай, Кудысьці іх халодны вецер гоніць, Плывуць над полем з тонкаю бярозкай, Яна аб чымсьці шапаціць, гамоніць. Мо, летнія успомніла світанкі, І зарапады жнівеньскай парою, Спатканні прызначалі тут каханкі, З ёй радасцю дзяліліся сваёю. Іх ад дажджу хавала і спякоты, І сведкаю была узнёслых мараў, А часам замаўкала ад самоты Пад цяжарам зласлівых цёмных хмараў. І як тады хацелася зялёнай Сарвацца з месца хоць бы на імгненне І прыхінуцца да гарэзы-клёна, Адчуць яго гарачае трымценне. Ды ведала, што гэтага не будзе, Ніколі ім на ўзлеску не сустрэцца. Быць разам, пэўна, могуць толькі людзі, І хто сказаў: Не маюць дрэвы сэрца. Туманамі ахутаная вёска, Нялёгка дрэўцу ў непагадзь без пары. На лес глядзіць самотная бярозка, Хаваючы глыбока думкі-мары... 1999 г. Adidas


Сярэдняя: 4.2 (513 галасоў)
Шумяць дубовыя гаі, Усё на зямлі жывое Як золата ўсё дарагое Спявае вясна раўчукамі! Парадак кахае прырода, і там за гарой ўдалечыні – Ляглі, балоты лагчыны Як бастыён для народа! Паглядзі, твар неба бялей Калясніца вятроў з хваль Адсвятляе неба крышталь І грукоча Пярун: э-ге-гей! Да спаткання сонца прыгожае! Вярніся, шапчу я табе, З прамянямі ў дужай руцэ Каб квітнела краіна Даждьбожая! Air Jordan News


Сярэдняя: 3.3 (7 галасоў)
Калі правяду я чароўным смычком па струнах нястомнага ліўня – напоўніцца музыкай суму мой дом. Калі правяду я нябачным смычком па струнах гарэзнага ветру – напоўніцца музыкай радасці дом. Калі правяду я чароўным смычком па струнах душы закаханай – напоўніцца музыкай шчасця мой дом. Напоўніцца музыкай роспачы дом, калі я па струнах самотнага сэрца ў халоднай начы правяду тым смычком. Nike Shoes