Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Час

Сярэдняя: 4.2 (5 галасоў)

Час - гэта важнае слова,
І сэнсу яго не пазнаць нікаму,
Ён нам прыносіць і радасць, і згоду,
А потым зганяе нас у пекла, на дно,
Час, ён бязмежны ў сваім разуменні,
І ночы за ноччу, і дзень за дзянькам,
І нават ніхто і не зведае,
Калі да яго гэты час падыйшоў.
Час- не літасціў ён ні да кога,
Як даў ,ён так можа і адабраць,
Час, о,якое вялікае слова,
А час усё ідзе, а мы будзем чакаць,
Час, ён спаткае нас унеспадзянку,
Ціхутка прайдзе ён у нас за спіной,
А потым,ты сам, можа ноччу, мо ранкам,
Уцяміш, што час твой, як раз ды с табой.
Час, ён і лечыць, і губіць надзей,
Забірае натхненне і дорыць нам боль,
Ён дае нам падмурак для новых памылак,
А старыя, без выпраўкі, кліча з сабой,
Час, гэта жудасна старашнае слова,
Я баюся яго цяпер,
Час, ну а што мне ён даць зможа,
Час- ён ідзе, ён ідзе,ён ідзе….



Пачакай! Не ляці з гэтым

Пачакай! Не ляці з гэтым часам.
Паспрабуй на яго паглядзець.
Са спіны ён даволі няшчасны.
Не вяртаецца ён, каб сустрэць.

Ён спрабуе ісці каб сустрэчны
Быў падобны цябе, хоць крыху.
Ды вось толькі на копіях – рэчы.
Ці пазнаеш, калі на бягу?

Разглядзець немагчыма адразу,
Прыглядзеўшыся так, каб адчуць.
Каб адчуць, што не здольны ўтрымацца
Ад імкнення з дарогі звярнуць.
=
Ф.Нырка

У кожнага сваё разуменне аб

У кожнага сваё разуменне аб гэтым слове.У мяне пакуль вось такое.У Вас інакшае- на тое мы і людзі, бо разныя па сваёй сутнасці. І вельмі ўдзячна Вам за такі прыгожы адказ на мой верш)

Прабачце калі ласка. Не хацеў

Прабачце калі ласка.
Не хацеў навязваць свайго погляду, а , відаць, атрымалася іншае.
Я проста не хацеў каб час Вам здаваўся жудасным. Ён розны так, як і мы ўсе розныя.
Таму і павінны разумець розных.
І дзякуй Вам за ( прыгожы адказ) таксама. Заўвагі на Ваш верш ну ніяк не хацелася рабіць.
Але калі Вы палядзелі б на гэты час болей станоўча, дык верш быў бы лепшы ( асабістае меркаванне)

Можа Вы і справядліва

Можа Вы і справядліва заўважілі, але на той момант, калі пісаўся гэты верш, час мне ўяўляўся менавіта такім вось. Дзякуй Вам за канструктыўную крытыку.