Чатыры выпускнікі
Які цудоўны незвычайны дзень,
Святочны нават сонейка прамень.
У хаце вэрхал, мітусня і смех
Бо сумаваць нам сёння проста грэх,
Таму ўрачыста ў школу мы ідзём,
Вясёлку з кветак у руках нясём.
Сярэднюю закончыў Мікалай
І для яго звініць званочкам май,
А базавую Дзмітрый адалеў,
Увачавідкі хлопец пасталеў.
Усхваляваны моцна Віця з Оляй,
Іх выпуск сёння ў пачатковай школе.
Не выпускнік у гэтым годзе Макс,
Бо ён закончыў проста шосты клас.
1998 г.