Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Чорнай навалай коціцца зверху...

Сярэдняя: 5 (12 галасоў)
Чорнай навалай коціцца зверху Гвалт небывалы, Раз’ятраны вэрхал: У кіраўнічых суровых прамовах Бэсціцца зноў беларуская мова: Быццам бы наскія словы не здатны Выказаць талент і розум выдатны. Новай уладзе не пашанцавала – Хоць да спадобы ёй бульба і сала, І самазвалы, І фермы, І нівы, Непераборлівы люд наш цярплівы, Бор карабельны, Мёд верасовы, − Косткаю ў горле народная мова. Колькі душылі яе і травілі, А не складае падбітае крылле, А ўсё жыве і ніяк не канае – Песня азёрная, Казка лясная. Перажыла наша родная мова, І Бенкендорфа, і Мураўёва, Панскія здзекі, Чэкісцкія чысткі, Рогат імперскі, Вырак фашысцкі... Тых, Хто з трасянкаю ў галаве, Перажыве! Irene Garcia Noren


замечательно

замечательно

Цудоуны верш!

Цудоуны верш!

Выдатнейшы верш, дзякую ад

Выдатнейшы верш, дзякую ад усяго сэрца!