Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Чорныя вершы

Сярэдняя: 3.7 (3 галасоў)

Дрэнная назва стылістыкі - белыя вершы,
Бо вершы ніколі не могуць быць
белымі.
Ня белы апошні радок і ня першы.
Як сэрца ў труса ня можа быць сьмелым.

Брыдкі мне нават сам сэнс вершаваньня,
Калі на паперу атрамантам л'ецца
Ўсё то, што ў душы не знаходзіць прызнаньня.
Але ўсё ж шпрыцом мне праколвае сэрца

Як наркаману праколвае вену.
Яму гераін, а мне меланхалію
Паслянапісаньня. І потым падмену
Спакою звычайнага кататаніяй.

І дэпрэсіўныя чорныя цені
Нібыта на каляровым малюнку
З назваю "Крык". У чорным адзеньні
Ўсе. Быццам адтуль жа. З малюнку ў Мунка.

Танцуй дэкаданс, мая шызафрэнія,
Сярод усё тых жа бястварых людзей.
Пакуль не скуе цябе кататанія
Паслянапісаньня, адсутнасьць ідэй.

Душу індульгенцыяй кінуць у полымя
Сьвятой інквізіцыі зь тварам натоўпу
Мне нескладана, бо вершыкі кволыя
Прыймаюць аблічча "гімнаў халопаў".

Калісьці казалі, што вершы паэтам
Дыктуюць анёлы ці нават багі.
Каб зерне радкоў, цеплынёю сагрэтам,
Узрасьціць на дарозе, на творчым шляхі.

Не-не, усё ня так, пад сярэдзіну ночы
Дземан Радкоў авалодвае мной.
Старонка, старонка... І ўсё далей крочыць.
Ня спыне ніхто. Ні агнём, ні сьцяной.

Паэт нездарма апранаецца ў чорнае.
Бо дземану ў белым не варта хадзіць.
Нябелыя вершы. А, да. Штосьці новае...
Лепш чорнымі вершамі мне гаварыць.