Раніцою ты прачніся,
На планеце прыбярыся.
Так, каб мора было сінім,
Каб бялюсенькім быў іней,
Каб спявалі птушкі звонка,
Лес, каб поўніўся гамонкай,
Вецер ласкавым, каб быў
І планету не губіў.
І каб не было цунамі,
Хай усё добра будзе з намі.
Чыста будзе на планеце,
Жыць шчасліва будуць дзеці