Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Галіна Жытнікава

Сярэдняя: 4 (1 голас)

Восень.
На двары лістапад
Восень неяк раптоўна прыйшла.
Апусцеў ты мой сад.
І вяргіня ўжо адцвіла.
Стук дажджу па вакне,
Не дае мне пра гэта забыцца.
І ў жыццё маё восень прыйшла,
Так не хочыцца з гэтым мірыцца.
Не палохай мяне сваёй цемрай начэй,
Наганяючы болі і смутак,
Я б хацела з табой пазмагацца яшчэ
І забыцца пра тое, што ты тут.
Хай прысніцца мне бэз
Цёмнай восенскай ноччу.
Так не хочацца восені мне.
Змроку, цемры і смутку не хочыцца
44



Сярэдняя: 4 (1 голас)

Гараць рабiны за вакном

Гараць рабiны за вакном
I клён стаiць жоўтагаловы.
Зямля пакрыта дываном
З прыгожых лiсцяў каляровых.

Курлычуць ў небе журавы,
Да поўдня цягнуцца клiнамi.
I доўга чуецца iх крык,
Нiбы развiтваюцца з намi.



Яшчэ не ацэнена

Адыходзячы на працу
Мне сказала маці:
-Спачатку у печы выпалі,
А скончыўшы паліць
Ты чыста грады выпалі
І не забудзь паліць.
А потым узяўшы шыла
Сабе я тапкі шыла
І укалола палец, цяпер яго лячу,
Затым на рэчку я лячу,
а у рэчцы акуні
І дразнюць :-Пальчык акуні. 1995 г.



Сярэдняя: 3.6 (8 галасоў)

Зімой накарміце птушак,
Каб з усіх канцоў
Яны ляцелі ў вашы кармушкі,
Як к сабе дамоў.
Не багата ім корму трэба:
Можна шмат разоў частаваць
Двумя скарынкамі хлеба,
А яны вам будуць спяваць.
Зіма к ім будзе лагодней,
Мароз не такі страшны,
Не так ім будзе маркотна
Дажыць да прыходу вясны.