Даўно чакаю я цябе,
Мой родны і адзіны ў свеце,
Калі тужліва вельмі мне
Спыняю позірк на партрэце.
Удумлівы, дасціпны твар,
Нібы ўсё яму вядома,
Глядзіць з усмешкай на мяне
Ласкава, ветліва ці засмучона.
Даўно чакаю я цябе,
Жыву яшчэ надзеяй сёння
Хаця прайшло нямала год,
I сівізна кранула скроні.
Не плачу ноччу па табе,
Ды толькі плачуць радкі вершаў
Па бацьку, і па тых, хто з ім,
Загінулі ў сорак першым.
мне понравилось трогательный
мне понравилось трогательный стих!)))
Вельмі...
Вельмі... вельмі...
Антаніна,паглядзі,можа апошні слупок перапраў на болей паэтычны?
**
"Не плачу ноччу па табе,
Ды толькі плачуць радкі вершаў
Па бацьку, і па тых, хто з ім,
Загінулі ў сорак першым."
=
Не плачу ноччу па табе,
бо,плачуць толькі па памершым…
А бацька мой, і тыя, хто быў з ім,
згубілісь, дзесьці, ў сорак першым…
А так... настрой Чалавеччы!
Я аб гэтым пісаў у вершы "Май 45-га".праўда на рускай мове.
Без залішніх эмоцый. Чыста ў
Без залішніх эмоцый. Чыста ў якасці вынясення адзнакі:
-вельмі выдатна. Гэты збой у восьмым радку,напрошваецца па сэнсу, як надрыў.
Як кажуць - сэрца скалатнулася, калі хвалюешся.