Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Да маладой чытачкі

Яшчэ не ацэнена

Дзесьці ты хаваешся ў закуцьці,
У самоце сэрца галадае.
У цябе зялёныя пачуцьці,
Бо зусім, зусім ты маладая.

Спачуваеш слаўнаму гэрою,
Плачаш і сьмяешся за чытаньнем.
Смаглы смутак тут не за гарою
Ахапіў душу тваю паўстаньнем.

Ты чытаеш кніжку, а трывога
Эпілёгу шчаснага шукае.
Жах, ахвяры, голад, боль былога –
Вось яна, гісторыя цяжкая!

Толькі радасьць зрэдку выплывае
Сьветлымі падзеямі ў краіне.
Ведай! мова родная, жывая,
Мова нашых продкаў не загіне.

Ты чытаеш кніжку – у зацішку,
I далёка ад чужога вока.
Сёньня сьвет табе раскрыўся крышку,
Заўтра ён раскрыецца шырока.



Выдатны верш! Святая вера,

Выдатны верш! Святая вера, што наша мова будзе жыць!
ДЗякуй аўтару! Л. Левановіч