Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Дабрыдзень, дамы і спадары!

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Дабрыдзень, дамы і спадары!
Глядзіця, як між сузор'яў дальніх
барвова згарае знічка ўгары,
праменнямі ўспыхваючы развітальна.
Жывая матэрыя, не валун
каменнага асыпка шапаткога...
І я быў калісьці прыгожы і юны,
гневаўся горача і нервова,
перажываў за сваю краіну,
усялякіх выгод жадаў ёй у песнях,
але час маю струну пакінуў,
і песні моўчкі скаціліся ў бездань.

Дабрыдзень, крычу я з апошніх сіл!
Паэты з часам несумяшчальны...
Цягнікі, што знікаюць за небасхіл
Планетны клімат не парушаюць,
пыл за імі ўстае слупом,
потым абсоўваецца на шпалы
дробным россыпам ці гарбом
шчыльным, нібы агульная млявасць.
А ў астатнім выдатна ўсё, так,
за выключэннем агульнага ліха,
над ім згарае знічка мая
да апошняга нервовага ўздыху.



так цудоўна, аж слёзы ў вачах

так цудоўна, аж слёзы ў вачах закіпаюць.