Дачку ў садок жанчына апранала.
Пакуль сабрала – збеглі сем патоў.
Дзяўчо жалобна енчыла, спаўзала
І, сідзячы, была ва ўладзе сноў.
Такой бы любавацца маці ўпотай,
Але, на жаль, усё няма калі:
“Устань! Бо я спазнюся на работу!
Хутчэй! Завязвай шалік – і пайшлі!”
Адно і тое ж раніцай на тыдні:
Паспаць хвілінку – лічыцца – капрыз.
Малой збіранне тое так абрыдла,
Што з вечара задумала “сюрпрыз”.
Шукае маці раніцай дачушку –
І бачыць – што такое? Што за жах?
Яна ляжыць у шапцы на падушцы,
А ногі – у калготах і штанах.
На ёй і паліто, і нават боты.
І спіць… І так чакае – каб хутчэй…
“А Божачкі! Дык сёння жа – субота!
Ну, давялі да ручкі ўжо дзяцей!"
Дачка ж раптоўна вочы разляпіла
(а-ёй, ну, пабудзіла вось дарма!)
І мовіла, маленечкая, міла:
"Я звечара адзелася. Сама..."
15.08.2010
Верш ні аб чым.
Верш ні аб чым.
Северына! Ці то ў цябе няма
Северына! Ці то ў цябе няма дзіцяткаў,ці ты вакол іх не "квохчыш"?...
Таму табе і незразумела аб чым Верш...
А Вершык добры. Такія Вершы - гэта маленькія паэтычныя Апавяданні.Цудоўныя...
І гэты Верш - цудоўны,бо Бачыш усё тое,аб чым Паэт-маці піша. З засмучаным гумарам...
Дзяцей няма і ня будзе. А
Дзяцей няма і ня будзе.
А наконт вершу, мне пофігу: ёсць ён ці не. Цікава стала, ці дакалупаецца хто-небудзь, як ты зараз)
Прабач,дзіцяці
Прабач,дзіцяці Севярына,адкуль мне ведаць пра гора тваё:"Дзяцей няма і ня будзе."
Навошта ж ты сябе да такога давяла,..ай-яй-яй...
Да такога,што : "...мне пофігу...".
А ў чым, увогуле, праблема?
А ў чым, увогуле, праблема? Ты дзесьці яе бачыш?
Ну вы прыдумалі----"ні аб
Ну вы прыдумалі----"ні аб чым" !!!!!!!!ха-ха)))))гэта верш аб тым, што нават самыя будзённыя справы жыцця ў Паэта нараджаюць Паэзію!І яшчэ аб любові.....
Што праўда,то праўда. Дзіця
Што праўда,то праўда.
Дзіця бачыць так,
Як мы і не ўбачым.
І гэта не жах.
Мама, ці такое было ў маім
Мама, ці такое было ў маім дзяцінстве? Нешта не памятаю!=)