Роднай Беларусi прысвячаецца…
Дакрануся далонямi,
Я да роднай зямлi,
Чую подых яе,
Бачу рэкi, палi.
Леса хвойнага водар,
I азёраў блакiт,
Тут паласы рамонкаў,
Там лугоў аксамiт.
Разальецца лагодна,
На дарогi туман,
Прыгажунi бярозкi,
Упрыгожаць курган.
А на нiве жытнёвай,
Абдыму каласы,
Ранiцою праменнi,
Мiльгацяць ад расы.
Заструменiць крынiчка,
Ад чысцюткай вады,
Нiбы ўраз маладзееш,
Адступаюць гады.
Дакрануся далонямi,
I скажу, Божа мой,
Гэта шчасце, кранацца,
Да Радзiмы сваёй.
© Copyright: Егор Серов, 11 февраля 2015
Регистрационный номер № 000130823
Супер!Благодарю!
Супер!Благодарю!