|
Ягор Сяроў
Роднай Беларусi прысвячаецца…
Дакрануся далонямi,
Я да роднай зямлi,
Чую подых яе,
Бачу рэкi, палi.
Леса хвойнага водар,
I азёраў блакiт,
Тут паласы рамонкаў,
Там лугоў аксамiт.
Разальецца лагодна,
На дарогi туман,
Прыгажунi бярозкi,
Упрыгожаць курган.
А на нiве жытнёвай,
Абдыму каласы,
Ранiцою праменнi,
Мiльгацяць ад расы.
Заструменiць крынiчка,
Ад чысцюткай вады,
Нiбы ўраз маладзееш,
Адступаюць гады.
Дакрануся далонямi,
I скажу, Божа мой,
Гэта шчасце, кранацца,
Да Радзiмы сваёй.
© Copyright: Егор Серов, 11 февраля 2015
Регистрационный номер № 000130823
Дню Маці прысвячаецца
Канавана нам лёсам,
Усе сцяжыны прайсці,
Мы сталеем у каханні,
Мы сталеем у жыцці.
Шмат пра што мы пачулі,
і не ўсё збераглі,
А любоў да матулі,
Праз жыццё праняслі.
Мы паклонімся маці,
Дзякуй, скажам мы ёй,
За пяшчоту і ласку,
Ля калыскі сваёй.
Нам аддала пачуцці,
і сваю прыгажосць,
Прысвяціла каханне,
і сваю маладосць.
і на ўсім белым свеце,
Лепей слова няма,
Маці, родная маці,
і відаць нездарма.
Усе: дарослы і сталы,
і зусім немаўля,
Шчыра маці шануюць,
На планеце Зямля!
Як добра проста жыць!
Глядзець, хадзіць, сачыць,
Як добра проста жыць!
Вучыць, здзіўляць, здабыць!
Як добра проста жыть,
Цаніць, кахаць, любіць,
Як добра проста жыць,
Трымаць, спазнаць, дарыць!
Ведаеш ты,
Колькi ёсць у жыццi дарог,
Зорка ў начы,
I сустрэне цяплом парог.
Я да цябе,
З легкiм сэрцам заўжды iмкнусь,
Мацi мая,
Ты краiна мая, Беларусь…
Ведаеш ты,
Колькi есць на Зямлi шляхоў,
Колькi яшчэ,
Пра цябе напiшу радкоў.
У кожным радку,
Я душой да цябе дакранусь.
Родны куток,
Ты краiна мая, Беларусь...
Ведаеш ты,
Як сумую на тых шляхах,
Сны пра цябе,
Пра буслоў на тваiх палях.
Думкай сваёй,
Я ў паветра тваё акунусь,
Усё для цябе,
Ты Радзiма мая, Беларусь….
© Copyright: Егор Серов, 10 марта 2014
Регистрационный номер № 000072872
|