Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Дапамажы

Сярэдняя: 3.5 (4 галасоў)

"Дапамажы, - прасіў жабрак, -
Дапамажы,народ!"
Народ маўчаў:
Без жабрака ён церпіць ад клапот.

З нябёс глядзяць на нас яны
І кажуць:"Гэта страшна,
Калі не чуюць "дапамажы",
Калі жыццё не важна!"

І слёзна моляцца, а мы...
Нас не турбуе свет:
На кожнае "дапамажы" -
Адказам будзе "не"!

Як той жабрак:"Дапамажы!" -
Папросіш у людзей,
А хтосьці скажа:"Біў і ты,
Хай б'юць цябе мацней!"

У наш час дапамагаць
Зусім не норма свету
Каб чалавекам адчуваць,
Паможаш, сябра, чалавеку!