Даруй мне гэтую памылку,
Я не пазнала позірк твой.
Ён нейкі новы, мной забыты,
Ўжо больш не сушыць маю кроў.
Ўжо больш не сцягвае мне грудзі,
Не прымагнічвае вачэй,
Уночы месяцам не будзіць,
Не робіць на душы лягчэй.
Даруй мне гэтую памылку,
Я не пазнала голас твой,
Ён нейкі новы, мной забыты,
Больш не жыве штодзень са мной.
Даруй мне гэтую памылку,
Я не пазнала рук тваіх,
Тваіх салодкіх, мной забытых,
Ласкавых, некалі сваіх.
Даруй мне гэтую памылку,
У гэтым не твая віна,
Што стаў даўно ўжо мне нямілым,
А іншаю ўжо стала я.
А хорошо звучат стихи на
А хорошо звучат стихи на белорусском) И, что самое приятное, его уж точно не назовешь иностранным, звучит по-родному, абсолютно понятен по содержанию.
Привет Вам из Украины)
І вам маё шанаванне! Дзякуй!
І вам маё шанаванне!
Дзякуй!
Дзякуй, Алена! Кранае за
Дзякуй, Алена! Кранае за душу.
Дзякуй! Вельмі прыемна!
Дзякуй! Вельмі прыемна!
І МНЕ За што – Даруй? Ты не
І МНЕ
За што – Даруй?
Ты не пазнала.
Не дачакалася і ўсё.
Чакаць далей
Шкада і мала,
Каб аднавіць ізноў сваё.
Далёкі шлях!
Вяртацца разам?
Няма ўпэуненасці ў тым,
Што ў гэты раз...
Не будзе спасам
Ізноў сысці камусць з другім.
Дзякуй вялікі!
Дзякуй вялікі!
ВЕЛЬМИ ВЫДАТНА!
ВЕЛЬМИ ВЫДАТНА!
Дзякуй!
Дзякуй!