Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Даўно ўжо целам я хварэю...

Сярэдняя: 4.8 (74 галасоў)

Даўно ўжо целам я хварэю,
І хвор душой, —
І толькі на цябе надзея,
Край родны мой!
У родным краю ёсць крыніца
Жывой вады.
Там толькі я змагу пазбыцца
Сваей нуды.
Калі-ж у ім умру — загіну, —
Не жалюсь я!
Ня будзеш цяжкая ты сыну
Свайму, земля.
Там хоць у гліне, хоць у брудзе,
Там пад зямлёй,
Найдуць мае слабые грудзі
Сабе спакой.



а пахаваны Багдановіч на

а пахаваны Багдановіч на чужыне

Сучаснаму кіраўніцтву краінай

Сучаснаму кіраўніцтву краінай не да таго,каб звярнуць прах такого паэта на радзіму,як той і меркаваў у сваім вершы...

хто -небудзь!!!!скажыце

хто -небудзь!!!!скажыце памеры гэтага верша!!!!!!

хороший

хороший