Давай пратопiм хату
I напячэм блiнкоў
Давай ўзгадаем тату
Паклiчам сваякоў
Давай на лаву сядзем
Якую дзед зрабiў
Давай альбом паглядзiм
Што ён глядзець любiў
Давай вады з калодца
Я зачарпну яшчэ
Яна ракой салодкай
У рот сама цячэ
Давай бярозу нашу
Абдымем удваiх
Давай усiм раскажам
Мы пра дзядоў сваiх
I на стале у хаце
Пакiнем каравай
Давай так зробiм, мацi
Давай, давай, давай