Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Дазвольце

Яшчэ не ацэнена

Дазвольце, панове, у век гэты новы
Мне вашу увагу крыху затрымаць
Дазвольце мне слова, адно толькi слова
Дазвольце мне слова, паўслова сказаць

Аб тым, чым жыву я, аб тым, што хвалюе,
Аб тым, што нялёгка сабе нагадаць
Аб тым, што люблю, i аб тым, што шкадую
Дазвольце мне слова, паўслова сказаць

Дазвольце мне, людзi, хоць цяжка вам будзе
Ўсе словы мае сабе ў душу узяць
Хоць слёзы пральюцца, i знойдуцца суддзi
Дазвольце мне слова, паўслова сказаць

Так слухаць нялёгка, усiм так няёмка
Ну што ён заладзiў – як там яго зваць
Як ў лесе, галёкну з далёкага боку
Дазвольце мне слова, паўслова сказаць

Дазвольце – благаю, бо вас я кахаю
Сябе прымушаю на сцэне стаяць
I голас ўзлятае ад краю да краю -
Дазвольце мне слова, паўслова сказаць