Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Дэпрэсія

Сярэдняя: 4.5 (11 галасоў)

Я спрабаваў быць моцным надта доўга,
Але ж ня ведаў, як гэта ёсьць сур'ёзна.
У кожнага з нас вялікая дарога,
І ніхто ня слыхаў, як яна пройдзе вольна.

Усе жывуць па ідэялах,
Ня хочаць быць, кім ёсьць, сабой.
На гэтым існуе ўвесь сьвет, на марах,
І ніхто ня здолее знайсьці спакой.

А каб кожнаму ў жыцьці пашчасьціла,
Каб кожны здолеў атрымаць гэты спакой,
Ён ня мусіць ведаць правілы,
Ён мусіць быць самім сабой.

Тады ён толькі атрымае асалоду,
Асалоду збытых сваіх мар,
Праз сьцерні на шляху да зораў,
Ён атрымае смак найлепшага жыцьця.

І галоўнае - не забываць пра пана Бога,
Які ня дасьць нікому ў жыцьці сьніць.
Ён дасьць ахову ад дэпрэсіі любому,
І той любы ізноў бяз сноў захоча жыць.



пардонс-с-с-с... =Ой,дэпрэсія

пардонс-с-с-с...
=Ой,дэпрэсія пачынаецца...
чалавек,як конь,спатыкаецца.
Мо,ня з той нагі "пагалопчыў"?
І тады Верхавы наш Отче
напраўляе нас,
не туды,куды крочым,
а туды,куды Отча хоча...
**
"...і галоўнае - не забываць пра пана Бога..."
А я,дурненькі,думаў,што Бог Атец наш...
А яно,бачышты... ПАН!
і ТУТ,на Беларусі - ПАНЫ, і ТАМ,на небе,ПАН...
і кудыж дзецям Тваім,Божа,падацца?

Не-е-е... дзіцятка

Не-е-е... дзіцятка нямыслівая, добры "сцёбчык" ад чалавека з імям - гэта не "лухта". А вось тваё "патрабаванне" ад нейкага "гасцюючага" ТУТацькі - Лухта.
Гэта - літаратурны сайт. Вось мыы і "літаратурым" яго, а што ты ТУТ ПРАЗАіЧНА робіш? А ну, брысь адселя !

мадэратары, прыбралі б вы,

мадэратары, прыбралі б вы, можа, гэтую лухту...

Па-руску кажуць: "Господь

Па-руску кажуць: "Господь Бог", перакладаем => Пан Бог