Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Арсень Баян

Сярэдняя: 4.5 (2 галасоў)

Хочацца крычаць да хрыпу,
Хочу да крыві сябе падраць,
Каб ня чуць мне болей крыку,
Каб душа нарэшце пайшла спаць.

Хачу ўйсьці куды падалей,
Хачу ня бачыць больш нікаго,
Каб ня было мне зноў мараляў,
Каб чуць стук сэрца свайго.

Хацеў бы я адзін застацца,
Хацеў бы зверам стаць,
Каб мне пачуцьцяў не кранацца,
Каб волю духу проста маць.



Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Мая маці ё літвінкаю,
Беларускаю заве сабе але,
Бо Літву ня лічаць тут сваёю,
Такіх словаў няма ўжо на сяле.

Сьніў я аднойчы такую казку,
Калюмны я сьніў ня першы раз,
І старая наша Пагоня знянацку,
Да князя вядзе свой вялікі шлях.

Сьніў Я тады нашых продкаў,
Сыноў сваёй гордай зямлі,
Ішлі яны на вялікі подзьвіг,
За радзіму й у гонар сям'і.

Ня было сярод іх беларусаў,
Русінаў было два, ці адзін.
Зваліся - як музыкай гусьляў -
Вялікім, гордым імем - Ліцьвін.

Сон вялікай дзядоў радзімы,
Сон, напоўнены болем цяжцім,
Бо ня вернем Літву сабе мы,
І далей будзем звацца някім.



Сярэдняя: 4.5 (11 галасоў)

Я спрабаваў быць моцным надта доўга,
Але ж ня ведаў, як гэта ёсьць сур'ёзна.
У кожнага з нас вялікая дарога,
І ніхто ня слыхаў, як яна пройдзе вольна.

Усе жывуць па ідэялах,
Ня хочаць быць, кім ёсьць, сабой.
На гэтым існуе ўвесь сьвет, на марах,
І ніхто ня здолее знайсьці спакой.

А каб кожнаму ў жыцьці пашчасьціла,
Каб кожны здолеў атрымаць гэты спакой,
Ён ня мусіць ведаць правілы,
Ён мусіць быць самім сабой.

Тады ён толькі атрымае асалоду,
Асалоду збытых сваіх мар,
Праз сьцерні на шляху да зораў,
Ён атрымае смак найлепшага жыцьця.

І галоўнае - не забываць пра пана Бога,
Які ня дасьць нікому ў жыцьці сьніць.
Ён дасьць ахову ад дэпрэсіі любому,
І той любы ізноў бяз сноў захоча жыць.



Сярэдняя: 2.4 (8 галасоў)

Я ня ведаю, кім хачу быць, стаць,
Я ня бачу мары ў сваёй галаве.
Як быццам не хачу свае рукі мараць,
Для мяне хтось усё ў жыцьці прынясе.

Але, я ня ёсьць такі, я іншы.
Усе часам думаем так мы.
На шляху вялікае шашы.
Так думаем, быццам малышы.

Але мы тыя, хто мы ёсьць.
Ня трэба сабе ілгаць.
Не зразумее толькі мазгавая косьць,
Што хопіць так гуляць.

Ня кожны разумее тое,
Аб чым мы маўчым,
Адхопім часам затое,
Што мы таім.

Каб чалавек знайшоў сабе ў жыцьці,
Трэба сысьці зь яго дарогі,
Мы мусім не мяшаць ісьці
Да таго, хто тому дарагі.