А дні плывуць няведама куды,
губляючы пачуцці на заходзе,
а час гартае зжоўклыя лісты
без мітуслівай балбатні, і годзе.
Навошта нам трывожыць небыццё,
не выпала на стол шчаслівай фішкай,
і я далёкі ў думках ад хлапчыскі,
які скакаў па класам у жыццё!
Сябры сыходзяць у беззваротны шлях,
не чокнуцца, не ссунуцца плячыма,
не ацаніць жанчын нам у працьмах,
якія, прамільгнуць перад вачыма.
Плывуць гады ў няведамую даль,
Яна не пагражае мне свабодай,
ці варта гаманлівасць з той нагоды
Навешваць на кагосьці як медаль?
Але ірвецца зноўку словаў тлум,
не ўтрымаць, не выплюхнуць іх вонкі,
і лепіш у радкі ўласны сум,
а што там далей будзе –
звонкі-гронкі...
вельмі падабаецца мне гэты
вельмі падабаецца мне гэты верш
вельми падабаецца. словы
вельми падабаецца. словы проста зачарощваючь.
да, дні плывуць няведама куды
да, дні плывуць няведама куды
як прыгожа-зачаравана ліюцца
як прыгожа-зачаравана ліюцца радкі
чароўна гучыць.
чароўна гучыць.