Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Беларуская песьня

Сярэдняя: 4.7 (144 галасоў)

Дзе мой край? Там, дзе вечную песьню пяе Белавежа,
Там, дзе Нёман на захадзе помніць варожую кроў,
Дзе на ўзвышшах Наваградскіх дрэмлюць суровыя вежы
І вішнёвыя хаты глядзяцца ў шырокі Дняпро.

Ты ляжыш там, дзе сіняя Прыпяць ласкава віецца,
Дзе Сафія плыве над Дзьвіною, нібы карабель...
Там, дзе сэрца маё зь першым крокам, як молат, заб'ецца,
Калі б нават сьляпым і глухім я прыйшоў да цябе.

Што сьляпым? Нават мёртвым успомню высокія зоры,
Над ракою чырвонай і цьмянай палёт кажаноў,
Белы ветразь на сініх, на гордых, як мора, азёрах,
І бары-акіяны, і неба - разьлівы ільноў.

Дзе мой край?
Там, дзе людзі ніколі ня будуць рабамі,
Што за поліўку носяць ярмо ў безнадзейнай турме,
Дзе асілкі-хлапцы маладымі ўзрастаюць дубамі,
А мужчыны, як скалы, - ударыш, і зломіцца меч.

Дзе мой край?
Там, дзе мудрыя продкі ў хвоях паснулі,
Дзе жанчыны, як радасны сон у стагах на зары,
А дзяўчаты, як дождж залаты. А сівыя матулі,
Як жніўё з павуціньнем і добрае сонца ўгары.

Там зьвіняць неўміручыя песьні на поўныя грудзі,
Там спрадвеку гучыць мая мова, булатны клінок.
Тая гордая мова, якую й тады не забудзем,
Калі сонца зь зямлёю ў апошні заглыбяцца змрок.

Ты - наш край.
Ты - чырвоная груша над дзедаўскім домам,
Лістападаўскіх зьнічак густых фасфарычная раць,
Ты - наш сьцяг, што нікому, нікому на сьвеце, нікому
Не дамо абсьмяяць, апаганіць, забыць ці мячом зваяваць.

Мы клянёмся табе баразной сваёй першай на полі
І апошняй ральлёй, на якую ўпадзём у журбе.
Мы клянёмся табе, што ніколі,
Ніколі,
Ніколі,
Так,
Ніколі ня кінем,
Ня кінем,
Ня кінем цябе.



Класс,супер , просто за душу

Класс,супер , просто за душу берет, спасибо Караткевичу за стихотворение

Проста цудоуны

Проста цудоуны верш....жыццевы...хоць 1969 году. Тэба бiцца за мову i Радзiму...пакуль яшчэ есць каму...

Паслухайце песню на гэты

Паслухайце песню на гэты верш...Гэта той выпадак, калі словы ідуць ад сэрца

Цудоуная песня

Цудоуная песня

Дзякуючы сваёй дзяучынцы,я

Дзякуючы сваёй дзяучынцы,я сёння для сябе яшчэ знайшла адзин таки верш,яки павинен стаць кали не гимнам маёй дзяржавы,то яе сапрауднай песняй душы.Я вельми удзячна У.Караткевичу,что её нарадзиуся и згадзиуся для сваей-майё,нашай ЗЯМЛИ!каб паэт не написау больш ничога,то и адзин гэты верш робиць яму славу.

Цудоуна! Жыве Беларусь!

Цудоуна! Жыве Беларусь!

Жыве Беларусь

Жыве Беларусь

Жыве Беларусь

Жыве Беларусь

Стварыце вобраз лірычнага

Стварыце вобраз лірычнага героя

Гэты верш павiнен быу быць

Гэты верш павiнен быу быць гiмнам Беларусi...

де найсци партытуру?

де найсци партытуру?

де найсци партытуру?

де найсци партытуру?

Сильно! И грустно - что

Сильно! И грустно - что возможно сейчас так никто не может выразить любовь к Беларуси, или нет этой любви.

цудоуны верш!

цудоуны верш!

Цудоўны верш. Вялікі дзяку

Цудоўны верш. Вялікі дзяку Уладзіміру Караткевічу.

Калi верш гэты чытаю, адчуваю

Калi верш гэты чытаю, адчуваю сябе беларускай...пачуцце, якога апошнiм часам так не хапае...