Дзе расплылась душа на часткі,
Цвікамі сэрца да крыжа прыб'ю.
Твой погляд я злаўлю знянацку,
Адчай спытаю, бо люблю…
Стары душой ужо, не целам,
Уздыхну і буду паміраць…
З надзеяй шэрай, з недаверам
Мне да апошняга цябе чакаць…
Па мары шчасця прагалосяць,
Сярод нямых крыжоў,
Вятры, што людзям сэнс прарочаць,
Знясуць мяне да іншых ужо краёў…
Але і там спакою не знайду я –
Там, йшчэ цяжэй чым у жыцці…
Узгляні ў нябёсы, шпацыруе
Там зорка ў чорным небыцці…
Андрэй, пры пераходзе на
Андрэй, пры пераходзе на "бел.мову" у "компе" літара ў (у - кароткая) у мяне на клавіятуры знаходзіцца на літары "Щ-шчэ",калі не,то паціскай усе,знойдзеш,я сам так калісьці зрабіў. (Алег Буйніцкі).