Дзе той народ, хто волатамі зваўся?
Каго ня зломіць ні страла, ні меч,
Хто галавою ў неба ўпіраўся
І сонца захіляў размахам плеч.
Народ, які ніколі не сьхіляўся
Прад з ворагам, бо быў тут уладар.
Па той зямлі, зь якое нараджаўся,
Хадзіў заўсёды горда ўзьняўшы твар.
І дзе ж той герб з выяваю “Пагоні”?
Ды белы сьцяг са стужкаю крыві,
Што пралівалі, каб ня зьгінуць у палоне,
І звацца беларусам мог і ты…
Верш прыгожы, але зашмат у ім
Верш прыгожы, але зашмат у ім мітаў, ці нават хлусні. Пра волатаў мне, як гісторыку, нават смешна.
Як на мой густ, дык верш
Як на мой густ, дык верш проста выдатны