Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Вашыя сябры тут!

Апошнiя водгукi

Участник конкурса «Интернет-премия» ТИБО-2010

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Наш банэр

vershy.ru - Вершы беларускiх паэтаў

Код банэра

Лічыльнікі

Алесь Краўчэня

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Дзе той народ, хто волатамі зваўся?
Каго ня зломіць ні страла, ні меч,
Хто галавою ў неба ўпіраўся
І сонца захіляў размахам плеч.
Народ, які ніколі не сьхіляўся
Прад з ворагам, бо быў тут уладар.
Па той зямлі, зь якое нараджаўся,
Хадзіў заўсёды горда ўзьняўшы твар.
І дзе ж той герб з выяваю “Пагоні”?
Ды белы сьцяг са стужкаю крыві,
Што пралівалі, каб ня зьгінуць у палоне,
І звацца беларусам мог і ты…



Сярэдняя: 4 (1 голас)

Лепей быў бы дурным,
Каб ня мог зразумець, што наўкол адбываецца…
Лепей быў бы сьляпым,
Каб ня бачыць, як бедны народ загібаецца…
Лепей быў бы глухім,
Каб ня чуць гэты голас хлусьлівы…
Лепей быў бы нямым,
Бо язык давядзе да магілы…



Пералік аўтараў