Дзень Волі — Дзень Барацьбы —
За Радзіму, За шчасце, За Долю!
Супраць ворагаў усіх, што за кошт наш жылі,
Што залілі ўсю Плошчу крывёю...
Супраць усіх, хто не верыць у беларускі народ,
Супраць усіх — хто яго прыніжае.
Называючысь сябрам плюе ў душу,
Вякамі нам мову знішчае.
Дзень Волі — гэта памяці Дзень!
Тых, хто рушыў за край свой шляхотны.
Тых, хто страціў жыццё ў змаганні за свет,
Баронячы край боскі-родны!
Дзень Волі — гэта Вясна!
Гэта нашых сардэц Адраджэнне!
Пасля доўгага, доўгага сну,
Мы знішчаем у край свой нявер’е...
Сонца нам свеціць — Мы разам ідзем.
Мы Жывы і рушым мы далей.
Дзень Волі — гэта наш лёс,
Мы яго доўга чакалі...
Нас зноўку пужаюць збіваннем, крывёй,
Нас пужаюць здзекваннем ў кратах...
Праданым ахоўцам, бязбожным суддзёй,
І мёртвым у лесе застацца...
Не спыняць нас ворагі — Не спыняць свае,
Бо верым мы ўсе ў Свабоду.
Дзень Волі — гэта Наш дзень!
Бо Воля — то прага Народу...
клас
клас
Каму зварот? Тым, каго
Каму зварот? Тым, каго рэшты?
Каб ім нянавісць дадаваць?
Хто будзе слухаць ад іх песьні?
Ізгоем трэба нам сканаць?
Прыдумай мовай гэтай - сэрца,
Якое б дала ўсім жыццё.
І не дадуць табе памерці,
Нам(!) не дадуць забіць сваё.
Моцна і па сутнасці!
Моцна і па сутнасці!