Туды, дзе начуюць каляровыя сны,
Мы прыйшлі паслухаць джаза рваныя рытмы.
У сэрцы нашы гулка бухаюць званы
І струменямі вiхрацца мадальныя рыфмы.
Ударнік дае музыкам звычайны знак.
Зоркі на небе ўжо амаль дагарэлі,
Пакінуўшы нарвежскай стронгі прысмак,
Размазаўшы містычныя акварэлі.
Нашы целы пакуль яшчэ трымаюць такт,
У галаве закруціліся шальныя думкі,
Бо саксафаніст выдзімае волі смак,
Рухаючы па столі дрыготкія малюнкі.
На белай сурвэтцы – кропля віннай крыві,
Аргенцінскае танга ў тонкія куфлі льецца…
Мы ўзлятаем на крылах, нам не трэба віз,
Хай нехта нахабна і нястрымана смяецца…
Яшчэ застаўся адзін непаўторны раз…
Хто з нас старанны вучань, а хто сціплы настаўнік?
Некалі так скульптары стваралі нас –
Цябе ў лістападзе, мяне, канешне, у траўні.
Рассыпаўся на модныя эпохі час,
Без сумнёву, кожныя бацькі мелі рацыю
І натхнёна спрабавалі выхоўваць нас,
Але жыццё – цудоўная імправізацыя.
Цераз такі " джаз" і загіне
Цераз такі " джаз" і загіне беларуская мова.