Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Дзіцячы дом

Сярэдняя: 4.9 (11 галасоў)
                         1
— Вунь мама! Гэта мая мама! —
Дзяўчынка крыкнула з акна.
— Мая, мая, — наперабой
Дзяўчынкі, хлопчыкі крычалі. 
Я прабягала ўздоўж акон
I думала, што нейкі дзіўны
Дзіцячы сад...
Так блізка я ніколі не была
Перад судом дзіцячай адзіноты.

                          2
Душа дзіцячая не ведае падману.
Што мне сказаць на шчыры покліч:
— Ма-ма?!
Мне захацелася пайсці хутчэй,
У звычнае жыццё сваё забегчы.
Ды немагчыма ўзняць было вачэй,
Пабачыўшы іх дробненькія плечы,
На свет уладкаваных гараджан,
На свой уласны лёс,
Хоць не салодкі.
Я вінаватаю сябе адчула за ўсіх жанчын,
Нібыта гэта я...
Ёсць страшны суд дзіцячай адзіноты...


Ну,вось... Добры,эмацыянальны

Ну,вось... Добры,эмацыянальны да слёз расказ пра бачанае і сэрцам асэнсаванае...
"Вершаваная проза",як кажа Рэдакцыя "Вершы.ру"...
Ды не,рэдакцыя,Верш!
Прывяду вядомае высказванне Флобера: «Почему, стараясь как можно более сжато выразить свою мысль, мы неизбежно приходим к тому, что слагаем стихи?
Потому что изобразительная сжатость поэтических образов делает мысли более рельефными и более яркими. Пронизанные эмоциональной насыщенностью поэта, они активно, действенно дают восприятие жизни, превосходя в этом прозу».

Кранае.

Кранае.

Дзякуй.

Вялiкi дзякуй за дзiуны верш, якi мае глыбокi cэнс...