Дзе ж мне, і што знайсці...
Чым табе дагадзіць...
Неруш ва мне сядзіць,
Ды вось і ён ня спіць.
Як жа ўпарадкаваць, звера ў палацы мне?
Я гавару табе словамі плаціны.
Дзіўная, праўдачкі, дзіўная,
І не каханая мілым ты.
Не маладзіца – дзяўчыначка,Золатца ты маё з крыламі!
Срэбраны твой, я, не згінуўшы...
Толькі аднойчы пакінуўшы
Толькі аднойчы пакінуўшы...
Я не прашу сабе,
І не прашу табе.
Зноўкі мяне маліў,
Той... Хто і адпусціў.
Не дараванае шчасце за лёс наш ім.
Я ў цябе не гасціў, ды птушкі лёталі...
Дзіўныя, праўдачкі, дзіўныя,
Столькі каханыя мілымі.
І маладзіцы – дзяўчыначкі. З крыламі толькі вось з крыламі...
Кулямі стрэламі збітыя,
І назаўсёды забытыя.
Мы ж не кахаем, пакінуўшы.
Франак,мне падабаюцца Вашы
Франак,мне падабаюцца Вашы вершы.Натхнення Вам і дабра.З наступаючым святам !)))