Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Дзьверы, замкнёныя на ключы

Сярэдняя: 4.8 (24 галасоў)

старая страціла розум. яе стары
хутка губляе зрок. і слых. на ўсё навакольле
па тэлефоне намякае на рознае. нумары
з большага выпадковыя.

зрэдку дазваньваецца дачцэ. дачка
зрываецца з працы, прылятае ў вёску,
прыбіраецца ў хаце, просіць яшчэ пачакаць.
болей нічога ня просіць.

гатуе старому. ўздыхае. кладзецца спаць,
ёй падоўгу ня сьпіцца. такое гора:
усё-такі ж маці.
ранкам моўчкі з’язджае ў горад.

старая бачыць сябе маладой. пазнае
старога, дачку, вядоўцу з тэлепраграмы.
дзіўна глядзіць на ўнукаў. яны на яе
таксама.

старасьць ня лечыцца. кажа сваяк,
урач з абласной бальніцы.
ён, улічваючы гэты факт,
браць на сябе адказнасьць баіцца.

увечары дзьверы замкнёныя на ключы.
стары чытае ўслых, пераказвае байкі.
радыё па начох маўчыць. увогуле ўсё маўчыць,
акрамя сабакі.



Я ў захапленні. Я ўпіваюся

Я ў захапленні.
Я ўпіваюся вельмі мілай мне беларускай.
Дзякуй, паважаны Віталь.
Шчастя Табе і ўдачы!

З павагай
Яраслаў Людкевич
з Цярнопаля