Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Дзяцінства

Сярэдняя: 5 (152 галасоў)

Бег да ракі, Дзвіна-дзявіца!
К царкве, па Маркаўшчыне, уніз ...
Вада тут срэбрам прамяніцца,
Твар ціха лашчыць лёгкі брыз.

Дзяцінства! Я рапірай з «неўскай»
Абрубак лыжкі запушчу
З надзеяй. І падсечкай рэзкай
На бераг шчупака цягну!

За жабры, не шкадую пальцы,
Я па-шчанячы лез ў адхон,
Пачуць каб ад мясцовых Мальцаў
З адценнем захаплення стогн ....

Мой родны Віцебск! Пах салодкі
Смачных бабуліных турбот,
І лесасплаўныя чародкі,
І з дзіркай старажытны бот.

Дзяцінства лепшая сяброўка,
Вялізная Дзвіна-рака!
Шчупак абвязаны вяроўкай…
Мая дрыготкая рука ...

28.11.2011



Верш вельмі прыгожа вяртае ў

Верш вельмі прыгожа вяртае ў тыя мясціны, дзе прайшлі дзiцячыя гады паэта цi яго ЛГ. Вельмi добра! Спадзявалася!