Дзяўчыначка мая
Паслухай салаў’я
Як добра ён пяе
Як песня салаў’я
Як родная зямля
Ты спадабалась мне
Дазволь табе сказаць
Пра што хадзiў спытаць
Ў цыганкi чорнай я
Дазволь цябе кахаць
Дазволь пацалаваць
Вусна чырвоныя
Дазволь, прашу дазволь
Да хлеба трэба соль
Да хлопца дзеўчына
Ў цыганкi чорнай той
Пачуў я, што табой
Мой лёс адмечаны
Ўсе бедачкi мае
Што былi у галаве
Кудысьцi дзелiся
Як добра, што з табой
Прыгожай, маладой
Мы ўрэшце стрэлiся
Яшчэ б табе сказаў
Што слухаць я б не стаў
Цыганку чорную
Якi б адказ не быў
Усё ж цябе б зрабiў
Я нарачонаю!