Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Дзяўчыне, якой пакуль не існуе...

Сярэдняя: 4.3 (14 галасоў)

Ты маеш цёмны вочкі ,
Нібы палескі ночкі ,
Густыя валасы ,
Як родныя лясы .

Ты маеш роўны носік ,
Як холмік пад калоссем ,
У сэрцы цеплыню ,
Як ў восенскім агню .

Ты маеш цёмны бровы ,
Як ноч над дальнім борам ,
Нясеш ты мне вясну ,
Якую я люблю .

Мы пройдзем праз балоты ,
Мы пройдзем праз турботы ,
Праскочым праз агонь ,
Давай сваю далонь .

Твой голас самы нежны
Пачую непазбежна ,
Кахаеш ты мяне .
Жыццё , як казка ў сне .

Ты маеш рукі белы ,
Ты маеш позірк смелы ,
Стаіш ля жураўля ,
Цябе кахаю я .



Вельмi моцна. Мне спадабалась

Вельмi моцна. Мне спадабалась )))