Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Лірыка кахання

Сярэдняя: 3.7 (9 галасоў)

А памятаеш лязо вачэй?
Абдымкі марозныя шчырых начэй.
Адчуць. Дакрануцца. Хутчэй!
Падняцца ў аблокі.
Гарачыя шчокі,
Вусны на шыі,
Рукі, што ў сораме палка душылі.
Па-здрадніцку насцеж адчынены брамы.
Нясцерпныя шрамы
На сэрцы і спіне.
Здавалася, крок і загінем.
Вусны ў салодкай атруце,
Аскепкі пачуцця
У скрываўленай бітай душы.
Ток паміж пальцамі,
Словы ў дрыготкай цішы.
Скажы,
Ты памятаеш гарачыню?
Тваю й маю?
Чую-ня чую, але адчыню
Наросхрыст. Сябе.
Сарвацца ў пагоню.
Пякучай далонню
Па твару прызнанні твае,
Што так да адчаю любіла.

А памятаеш мяне?
Не?
Ну то і я цябе забыла.



Сярэдняя: 4 (4 галасоў)

Дні паўзуць як п'яны сваяк з гасцей,
Зімовай соннай мухай.

Аднойчы я прачнуся сукай.
І жыццё адразу стане нашмат прасцей



Яшчэ не ацэнена

У сэрцы святло і вера.
Цёплы і лёгкі камень.
Ты - дзень.

У чэрапе толькі цемра
І нікога мяне апроч.
Я - ноч



Сярэдняя: 4.3 (14 галасоў)

Ты маеш цёмны вочкі ,
Нібы палескі ночкі ,
Густыя валасы ,
Як родныя лясы .

Ты маеш роўны носік ,
Як холмік пад калоссем ,
У сэрцы цеплыню ,
Як ў восенскім агню .

Ты маеш цёмны бровы ,
Як ноч над дальнім борам ,
Нясеш ты мне вясну ,
Якую я люблю .

Мы пройдзем праз балоты ,
Мы пройдзем праз турботы ,
Праскочым праз агонь ,
Давай сваю далонь .

Твой голас самы нежны
Пачую непазбежна ,
Кахаеш ты мяне .
Жыццё , як казка ў сне .

Ты маеш рукі белы ,
Ты маеш позірк смелы ,
Стаіш ля жураўля ,
Цябе кахаю я .