Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ён мяне кране

Сярэдняя: 4 (3 галасоў)

Сышоў апошні снег,
Зіма на поўнач збегла,
Артэрыі галін
Напоўнены вадой.

Я да сцяны прылег –
Цяпло вяртае цэгла.
Нясе паветра плын
Мне радасць і спакой.

Пусціў я карані
І ў Мiнску, і наогул –
У гэтым харастве,
У красавіцкім дне.

А дзесьці ў вышыні
Шпакі спяваюць Богу.
Я з птушкамi ў радстве,
I Ён мяне кране.

19.04.2013



Радасць у сэрцы... людзі -

Радасць у сэрцы... людзі - людзЯм пішуць.

Дзякуй вялiкi! А каму, калi

Дзякуй вялiкi! А каму, калi не людзЯм?))) "Людзьмi звацца"...