Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

ЁН, ЯК і ТЫ ...

Сярэдняя: 5 (169 галасоў)

Ты, пэўна, патрыёт сваёй краіны?
Яе раптоўна, ты, як злодзей, не пакінуў?
Вунь колькі зім ты з кіслай мінай
Замежныя адны і тыя ж бачыш сны.

Тваім, што была - ты для памяці збярог,
і не забыў ні быт, ні смаку роднай мовы.
Гарыць у цемры зорка - сіні вугалек,
A сэрца цягне, як заўжды дадому.

Замітусяцца думкі з ценню па сцяне,
Краіна адзіноцтв і доўгай, нуднай болі.
Малюе палец васілёк на брудным шкле,
Ён як і ты - арнамент у шэрым полі.
Ты, пэўна, патрыёт сваей краіны?



А ВОСЬ ГЭТА У ДАДАТАК МАЛАДЫМ

А ВОСЬ ГЭТА У ДАДАТАК МАЛАДЫМ I ВЕЛЬМI СПРЫТНЫМ

СУСТРЭЧА КАЛЯ БАНКА

Там,дзе гараць агнi спакусай,
Нэон халодным срэбрам зiхацiць,
Сустрэу я каля „Дойчэ Банка“ беларуса,
Не прамiнуй,каб з iм загаварыць.
„Ну як,зямеля, тваi справы у цэлым?
Дамоу адсюль не цягне да раднi?“
„А ведаеш,усе дауным-дауно перагарэла,
Я на замежнай мове ноччу бачу сны.
Раней мяне Мiкiткай бацька клiкау,
Цяпер па пашпарту я- Зiппер Мiхаель.
Паслухау „казкi“ ды i выехау па- цiху,
Як злодзей ноччу з бацькавых зямель.
Раней я меу сваей зямлi святую веру,
Цяпер- каля чужых царквей мятлой мяту.
Закрылiсь назаужды Радзiмы маей дзверы,
Мо пойдзем да мяне? Я недалек жыву...»
„Дык едзь да хаты; дома усе ж найлепей,
Там цяпер стала так як i было раней.“
„Агнi рэкламы нешта сення вочы слепяць,
А мне мясцi ратрэбна,прыбiраць далей.“

Я развiтауся з земляком павольна,
Якi не есць ,а наш, мо добры чалавек,
Памылкi маладосцi- коскай у кожнай долi,
I не прызнаць iх-есць непаправiмы грэх.
Там, дзе гавораць з хрыпам надта тлустым
Дзе мары вецер мокрым лiсцем разганяу,
Сустрэу я каля банка сябра- беларуса,
Ен тут, па- за мяжой, чужое смецце прыбiрау.

29.10.2012 Сяргей Брандт