Санет-газэль-туюг
Дом на юру, вятры цалуюць юр,
у ціхім доме піша вершы Юр.
Ён наталіцца славаю паспеў,
ён славіць краскі, хараство і юр.
Сцямнела. Песню жаваранак спеў,
над ружай салаўя прачнуўся спеў,
паўнюткі сад жамчужнае расы,
дзе ўчора яблык, нібы месяц, спеў.
Вось за акном скрабецца дождж касы,
ідзе праз двор, што пад лязом касы
прычэсаны, і ў доме давідна
ліецца дождж расплеценай касы.
А дзе краса, дзе келіхі віна —
не спее ў сэрцы горкая віна.
Юрась, пра шыпшыну выкладзі.
Юрась, пра шыпшыну выкладзі. Выдатны верш.
Прывітанне з Гародні. Святлана Куль.