Была ў мяне калісьці цётка —
Ну й добрая ж (хай лёгка ёй ікнецца)!
У душу гатова ўлезці, здэцца:
Вось так і клыпае, як тая кураводка,—
Схаваць гатова пад крыло.
Даўно ўжо гэта ўсё было,
I цётку помню мала я,
Але што цётухна Магрэта
Была ў нас гаспадыня «ўдалая»,
Дык добра помню гэта.
Калі ў яе часамі страва
Выходзіла няўдала,
Тады заўсёды яна справу
Акрасай папраўляла.
Пры гэтым гутаркі было там больш, як смаку:
Насыпле канапель ці маку,—
Якая, чорта, там яда!..
Бывала (веры ці дасце?),
Ясі, а ў роце аж расце,
Але ясі патом: адмовішся — бяда!
Калі яна заўважвала, бывала,
Што ем я не са смакам,
Абавязкова трактавала:
— Еш, дурань, бо то з макам!
Забыцца мне пра цётухну пара,
Бо ўжо даўно яе аплакаў,
Але ў жыцці я чуў яшчэ не раз:
— Еш, дурань, бо то з макам!
Паважаю Кандрата! Яго вершы
Паважаю Кандрата! Яго вершы прывабляюць мяне!
Вершы гэтыя- як музыка,
Вершы гэтыя- як музыка, лашчаць слых, i вастрынi нiколi не страцяць. Адно слова- Майстар.
не лашчаць яны мне слых
не лашчаць яны мне слых
Вушы прачысцi
Вушы прачысцi
Кiфiрам!!!
Кiфiрам!!!