Калі хочаш ісьці - ідзі.
Пакідаючы - не даруй.
Не далёкі шлях не знайсьці,
а падманнага не шкадуй.
Колькі будзе шчэ той хлусні?
Колькі трэба яшчэ слядоў?
На каменнях, пяску, зямлі;
На вадзе, што падмерзла зноў.
Пакідай жа, чаго стаіш?
Ты ж не бачыш на чым, і дзе.
На аблоках пакуль пачні,
на крылах, бачных толькі ў сне;
ды ня белых, а з сінявы.
Прышчаміў быў табе канцы.
Адпускаю табе грахі.
А мае вось не адпусьці.
На абодвух крылах ляці.
Не шкадуй на шляху сваем,
засталіся, каб там сляды,
дзе ніколі ня быць маем.
Але тут, дзе пакуль стаім
ты незнойдзеш ужо сябе...
Тут няма, не было калісць,
і не будзе ўжо твае.
Кабердзін Уладзімір (Франак Нырка)
Спыніся! Падвучы трошкі
Спыніся!
Падвучы трошкі граматыку,
а потым паспрабуй ізноў.
Табе самому больш спадабаецца...
Пісаў так, як абрыўкамі чуў і
Пісаў так, як абрыўкамі чуў і бачыў.
Калі некалькі граматык, дык абавязкова будуць памылкі...
Дарэвалюцыйная, Тарашкевіца; тая, якой вучылі ў 70-х; сёнешняя афіцыйна-"Звяздоўская"...
Штодзённай адзінай пісьмовай беларускай мовы, мне здаецца не існуе,
бо на сёнешняй афіцыйнай пішуць, размаўляюць і чытаюць меньш, чым на астатніх.
Але і памылкі множыць не
Але і памылкі множыць не трэба. Прабачце, спадар Франак, не зусім зразумелы сэнс верша - ідзі, пішы, пакуль можаш. А ці не больш важна думаць - аб чым напісаць і куды ісці? Ды і як напісаць, каб зразумелі і захацелі прачытаць? Ну і парада - папрацуйце з размерам і рыфмоўкай, пакуль кульгае....
У Вас у першым сказе памылка.
У Вас у першым сказе памылка. Перад націскавым складам пішацца не "не", а "ня".
"Ня трэба", калі цалкам.
Ня ў першым складзе тады,
Ня ў першым складзе тады, калі слова з ня пішацца разам: НЯНАВІСЦЬ
Вы звольнены.
Вы звольнены.