Ёсць яшчэ каго бараніць
Жыццё, пэўна ідзе ўжо на злом:
П’юць мужчыны, падлеткі, дзяўчаты.
Проста так п’юць ці блізкім назло—
Яны ж вечна ва ўсім вінаваты.
Дзе прапіску знайшоў горкі змей,
Там спакою няма ўдзень і ўночы,
Усё болей няшчасных сямей
І смуткуюць дзіцячыя вочы.
Вельмі многія з нашых жанчын,
Сіл не маючы болей змагацца
За сваіх неразумных мужчын,
Пачынаюць за чарку хапацца.
І зусім незаўважна для ўсіх
Алкаголь затуманіць ім вочы.
Стане больш і зязюль сярод іх,
І дамоў сацыяльна-сірочых.
Што далей? Трэба нешта рабіць,
Бо расплата зусім ужо блізка,
Ёсць яшчэ нам каго бараніць—
Тых, хто п’е малако ў калысках.
2001г.