Вясновы дух заўжды шырэй
у часе, як і ў здяйсненнях.
Пачнецца рух у галаве,
калі яшчэ і ў лютым вее.
У сакавік і ў красавік,
калі імгненна снег сыходзіць,
калі знікае лёд з ракі,
пупышкі, птушкі, траўка родзяць...
Тады палюбіш і казла,
і ў казы казулю ўбачыш.
Падрыхтаваная яна,
а ён праз шкло, праз лупу йначыць.
Але ў травені ў раю,
калі спяваюць птушкі-пеўні,
калі пупышкі ва ўсю,
ужо штампуюць цуда кветкі...
Тады не знойдзеце казла,
Тады каменні громы маюць.
І не збярэш прастога шкла.
Сляпыя хлопцы, бо шукаюць.
Хто з ланей меней пацярпеў
ужо даюць рага аленям.
Хто не згарэў, і гніць хацеў
б'юць капытамі і насенне.
У траўні маюць па сабе.
Тут і каса з каменнем разам.
А чэрвень скончыць рух вясне.
Чырвоны колер.
Позна ў вазу.
Дзякуй канешне, што выклалі.
Дзякуй канешне, што выклалі. Нат пяцёрку пастаўлю, бо нешта ганарлівае ўнутры нарадзілася.
Але ж наконт невядомасці ўсёж-ткі перабольшылі трошкі,)
Добра, ўсё што пішу буду абавязкова і сюды выкладаць.