фатон гультаям стаў маларухомым,
стаіўся бо ў найблізкай ён пустэчы.
пакрыўджаны ён лёсам недарэчна,
і свет застыў, не рухаецца ў стоме...
хто адпраўляў яго калісьці да планет,
сябрам данесьці цеплыню-святло,
чагосьці не ўлічылі, што было...
дарма чакае цеплыні сусвет...
але душа яго слізгае праз жыццё,
прасторай пасля згубы той жаданай;
і там, калі народзіцца дзіцё,
то назавуць яго Андрэем... можа Ганнай..
вельмі цікава.
вельмі цікава.